Лясныя пажары, якія палаюць трэці месяц у Аўстраліі, сталі прычынай гібелі паўмільярда жывёлін

6 января 2020
Жахлівую статыстыку публікуюць улады Аўстраліі. Лясныя пажары, якія палаюць трэці месяц, сталі прычынай гібелі паўмільярда жывёлін! Папуляцыя адных толькі каал скарацілася на траціну. Ахвяры і сярод людзей: у агні загінулі 24 чалавекі. Краіна працягвае задыхацца ад пажараў. Знішчаныя мільёны гектараў лесу. Слупкі тэрмометраў па-ранейшаму вагаюцца каля адзнакі 50 градусаў па Цэльсіі. Эвакуіраваныя тысячы чалавек. Сярод іх нават галівудскія зоркі. Свой дом разам з сям'ёй пакінуў Расел Кроу. Праз пажары акцёр нават не прыехаў па сваю статуэтку "Залаты глобус" у Лос-Анджэлес, дзе гэтай ноччу праходзіла цырымонія ўручэння.