Несуцяшальныя навіны прыходзяць сёння з Інданезіі

30 июня 2015

Паводле апошніх звестак, у выніку авіякатастрофы загінулі ўжо 43 чалавекі. Нагадаем, ваенна-транспартны самалёт зваліўся на жылыя кварталы і гатэль у горадзе Медан. Гэта трэці па колькасці насельніцтва горад на поўначы вострава Суматра. Згодна з непацверджанымі данымі, толькі на борце "Геркулеса" знаходзіліся 113 чалавек. Што гавораць відавочцы? За сітуацыяй сочыць мая калега Аляксандра Пінчук.

На месцы катастрофы разгарнулася маштабная пошукава-выратавальная аперацыя. Як гаворыць прадстаўнік выратавальнай службы Інданезіі Хісар Турніп, колькасць ахвяраў падзення інданезійскага ваенна-транспартнага самалёта "Геркулес-130" на гасцініцу і жылыя кварталы Медана можа яшчэ вырасці. Машына вылецела сёння раніцай з інданезійскай ваеннай базы ў Медане і накіравалася да вострава Натуна. Аднак палёт падоўжыўся ўсяго некалькі хвілін.

Відавочцы сцвярджаюць, што самалёт узарваўся над будынкам гатэля. Яго абломкі зваліліся на два жылыя дамы. Як кажуць прадстаўнікі ВПС Інданезіі, пілоты паветранага судна планавалі вярнуцца, калі выявілі праблему ў палёце. Зрабіўшы паварот, машына пацярпела крушэнне прыкладна за пяць кіламетраў ад базы.

За апошнія 10 гадоў у Інданезіі адбылося 10 авіякатастроф з удзелам ваенных самалётаў. Амаль усе яны скончыліся гібеллю людзей. А ў верасні 2005 года "Боінг-737", які належыў кампаніі Mandala Airlines, разбіўся неўзабаве пасля вылёту з аэрапорта Палонія ў Медане. Самалёт тады таксама зваліўся ў густанаселеным раёне. У выніку здарэння загінулі 143 чалавекі, з іх 30 на зямлі. Усе гэтыя здарэнні паставілі на парадак дня пытанне аб авіяцыі Інданезіі, камерцыйных і ваенных самалётах, якія састарваюцца.