Няўдалая спроба польскіх сілавікоў непрыметна выгнаць групу мігрантаў у Беларусь

15 октября 2021

Польскія сілавікі  даставілі вялікую групу бежанцаў да мяжы, але іх спроба выцесніць людзей у Беларусь  пацярпела няўдачу. Усяго на машынах прывезлі  каля 20 чалавек. Прычым сілавікі загадзя часткова дэмантавалі агароджу, усталяваную на польскай тэрыторыі. Але беларускі пагранічны нарад  аператыўна зрэагаваў на сітуацыю і прыбыў на месца, таму спроба непрыметна выцесніць чарговую групу ў Беларусь  не ўдалася. Польскія вайскоўцы прымушалі іншаземцаў незаконна перасекчы мяжу, але уся група працягвала заставацца на тэрыторыі Польшчы і адмаўлялася ісці праз дэмантаваную агароджу. У выніку польскі бок  быў вымушаны забраць усіх бежанцаў. А факты падвозу польскімі сілавікамі бежанцаў з глыбіні сваёй тэрыторыі  фіксуюцца штодня. 

Нечалавечыя метады і спосабы выцяснення іншаземцаў, выкарыстанне ў дачыненні да людзей зброі і дубінак  старанна ўтойваюцца ад грамадскасці і тым больш ад еўрапейскіх міжнародных арганізацый.  Доказам абыякавасці Польшчы  да лёсаў бежанцаў  з'яўляецца і той факт, што яе ўлады пастаянна заяўляюць  пра неабходнасць дадатковага фінансавання з боку ЕС барацьбы з міграцыйным крызісам. Аднак просяць грошы не на дапамогу людзям, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі, а на стварэнне  ўзаконенай сістэмы парушэння правоў чалавека.




Тэгі:

#Мигранты