Няма ахвотнікаў. "Оскар" застаўся без вядучага

6 февраля 2019

Цырымонія ўручэння прэміі "Оскар" упершыню за 30 гадоў пройдзе без вядучага! Аб гэтым ужо пісалі СМІ, але зараз інфармацыя афіцыйна пацвердзілася. Сёлета канферансье павінен быў стаць акцёр Кевін Харт. Але пазней ён адмовіўся ад гэтай ролі з-за скандалу, звязанага з яго гамафобнымі выказваннямі. Хоць арганізатары афіцыйна напісалі, што на такі крок пайшлі, нібыта, для эканоміі часу. Новых ахвотнікаў весці цырымонію так і не знайшлося. Аб'яўляць са сцэны імёны пераможцаў будуць запрошаныя зоркі. Оскар уручаць 24 лютага.