Не эканамічным рэформам ЕС

21 мая 2013
Прадпрымальнік з Італіі  Марчэла дзі Фініцыа  трэці раз узлез на купал сабора Святога Пятра, каб выказаць свае адносіны да сутнасці дырэктыў з Бруселя. З сабою ён узяў плакат, на якім напісана: Спыніце гэта масавае забойства. Асаблівую незадаволенасць Фініцыа выклікае так званая дырэктыва Балкестэйн, якая з'яўляецца часткай заканадаўства ЕС з 2006 года. Менавіта яна, лічыць італьянец, прывяла да скарачэння інвестыцый, беспрацоўя і зніжэння рыначнага кошту італьянскіх фірм, што даводзіць усё большую колькасць людзей да стану поўнага адчаю.