Нестабільна і неспакойна зараз на радзіме арабскай вясны

14 января 2014

Трэцюю гадавіну так званай язмінавай рэвалюцыі Туніс сустрэў масавымі антыўрадавымі дэманстрацыямі. Іх удзельнікі сцвярджаюць, што не адчулі ніякай выгады ад перавароту 2011 года. Але ж туніскія падзеі таго часу сталі пачаткам цэлай хвалі рэвалюцый, якая пракацілася па краінах арабскага свету. Яны прывялі да змены ўлады ў Егіпце, Лівіі, Емене і сур'ёзных рэформ у Марока. Усе гэтыя дзяржавы з прычыны палітычных пераваротаў не толькі страцілі стабільнасць, але і пазбавіліся былой славы турыстычна прывабных краін. Іх эканомікі - на грані калапсу.
А ў Сірыі на фоне нестабільнай сітуацыі ў рэгіёне разгарэўся кровапралітны ўзброены канфлікт улад і мяцежнікаў. Высілкамі сусветнай супольнасці і прэзідэнта Башара Асада пакуль атрымліваецца захоўваць надзею на аднаўленне былой стабільнасці.