Некалькі сотняў "жоўтых камізэлек" практычна спынілі рух у Бруселi

30 ноября 2018

Некалькі сотняў "жоўтых камізэлек" практычна спынілі рух па бульварным кальцы Бруселя і некалькіх ключавых магістралях бельгійскай сталіцы. Пратэстанты ў святлоадбівальнай вопратцы выступаюць за адстаўку кіраўніцтва Бельгіі і суседняй Францыі і супраць сацыяльнай несправядлівасці, патрабуючы паніжэння падаткаў, павышэння сацвыплат і змякчэння правілаў рынку. Акцыя не санкцыянаваная ўладамі.