Некалькі сотняў чалавек выйшлі на вуліцы Мадрыда

10 июля 2013

Яны заклікаюць да адстаўкі ўрад кансерватараў на чале з Марыяна Рахоем. Прычынай народнага абурэння стала новае развіццё справы аб так званых адкатах - незаконным фінансаванні кіруючай партыі. Экс-скарбнік народнікаў Луіс Барсенас у інтэрв'ю газеце Эль Мунда прызнаў, што нелегальная схема фінансавання сапраўды існавала, прычым на працягу як мінімум 20 гадоў. Пры гэтым Барсенас абмовіўся, што апублікаваная інфармацыя толькі вяршыня айсберга.