Некалькі кампаній ЗША выйгралі тэндар на будаўніцтва прататыпа сцяны на мяжы з Мексікай

1 сентября 2017

Некалькі кампаній ЗША выйгралі тэндар на будаўніцтва прататыпа сцяны, якую прэзідэнт Дональд Трамп плануе ўзвесці на мяжы з Мексікай. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі мытна-памежнай службы ЗША. Як адзначаецца, у найбліжэйшыя месяцы павінны быць пабудаваныя 4 бетонавыя мадэлі 9 метраў даўжынёй і 9 вышынёй. Кошт кожнага кантракту ацэньваецца на 500 000 долараў. На наступным тыдні будуць аб'яўленыя кантракты на будаўніцтва прататыпаў, якія будуць зробленыя з іншых матэрыялаў.