Некалькі дзясяткаў чалавек пацярпелі падчас сённяшняга землетрасення ў цэнтральнай Італіі

30 октября 2016

Паведамляюць СМІ са спасылкай на дэпартамент грамадзянскай абароны краіны. Загінуўшых, на шчасце, няма. Вядома, што пашкоджаны Сабор Святога Паўла ў Рыме. Закрыліся лініі сталічнага метро. Эпіцэнтр знаходзіўся прыкладна ў тым жа раёне, што і некалькі дзён таму. Нагадаем, у сераду ў Італіі адбылося два магутныя землетрасенні, за якімі прайшла серыя афтэршокаў. Падземныя штуршкі моцна пашкодзілі жылыя дамы. Тысячы людзей засталіся без даху над галавой.