Некалькі гадзін засталося да пачатку цырымоніі інаўгурацыі новага прэзідэнта Італіі

3 февраля 2015

31 студзеня кіраўніком дзяржавы быў абраны 73-гадовы Серджыа Матарэла. Выбары прайшлі пасля датэрміновай адстаўкі 89-гадовага Джорджа Напалітана, які пакінуў сваю пасаду ў сувязі з узростам. Кандыдата вылучыў прэм'ер-міністр краіны Матэа Рэнцы і яго "Дэмакратычная партыя". З біяграфіі 12 па ліку Прэзідэнта вядома, што ён планаваў стаць прафесарам права. Аднак гэтага не здарылася. У 80-ыя гады Серджыа Матарэла прыйшоў у палітыку пасля гібелі ад рук мафіі свайго старэйшага брата - губернатара Сіцыліі. Пазней займаў шэраг міністэрскіх пасад.