Няштатная сітуацыя на борце Ту-154 магла адбыцца з-за закрылкаў, якія не ўвабраліся

28 декабря 2016

Сёння стала вядомая, мабыць, самая рэальная версія авіятрагедыі з расійскім самалётам Ту-154. Няштатная сітуацыя на борце магла адбыцца з-за закрылкаў, якія не ўвабраліся. Пра гэта сведчыць запіс апошняй гутаркі пілотаў, якая аказалася ў распараджэнні расійскіх СМІ.

Расследаванне прычын катастрофы працягваецца. Не выключаюцца і іншыя версіі здарэння. Тым часам пошукі абломкаў пацярпелага крушэнне самалёта Ту-154 зараз прыпынены. Звязана гэта з непагаддзю - у раёне дождж і туман. Раней ратавальнікі выявілі і паднялі на паверхню другі бартавы самапісец. Чорная скрыня - у добрым стане. У найбліжэйшы час яе адправяць на расшыфроўку. Звесткі яшчэ аднаго самапісца   вывучаюцца. З вады засталося падняць трэцюю чорную скрыню. Яна ўжо лакалізавана. Нагадаем, ахвярамі авіякатастрофы сталі 92 чалавекі. На дадзены момант удалося выявіць 18 цел загінуўшых. Як заявіў Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, сёння сем'ям ахвяр авіякатастрофы пачнуць выплачваць матэрыяльную дапамогу.