Няпростая палітычная сітуацыя ва Украіне ўдарыла па эканоміцы краіны

6 марта 2014
Новы Кабінет міністраў краіны плануе ўрэзаць пенсіённыя выплаты напалову ўжо ў гэтым месяцы. Згодна з праектам Мінфіна Украіны, буйное скарачэнне выдаткаў закране ў большай меры сацыяльную сферу. Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк неаднаразова заяўляў, што дзяржказна пустая, таму ўрад пойдзе на непапулярныя эканамічныя меры. Сёння Міністэрства аховы здароўя Украіны паведаміла абноўленыя звесткі наконт загінуўшых і пацярпелых падчас беспарадкаў. У спісе загінуўшых ужо 100 чалавек, пацярпелых - 1075. Таксама стала вядома, што рэферэндум у Крыме пройдзе 16 сакавіка. Жыхарам паўвострава прапануюць адказаць на пытанне, ці павінен Крым застацца ў складзе Украіны або ж увайсці ў склад Расіі. Раней гаварылі, што рэферэндум адбудзецца 30 сакавіка.