Бесперапынныя дажджы прывялі да маштабнай паводкі на поўначы Італіі

13 декабря 2017

Пад ударам стыхіі - рэгіён Эмілія-Раманья. Там з берагоў выйшлі прытокі найбуйнейшай у краіне ракі По - Энца і Сек’я. У выніку затопленыя апынуліся цэлыя жылыя раёны. З зоны НЗ ужо эвакуіраваныя звыш дзвюх тысяч чалавек. Ратавальнікі працягваюць вызваляць людзей, якія знаходзяцца ў дамах у зоне паводкі. У аперацыі задзейнічаны верталёты. Пакуль звестак аб ахвярах і разбурэннях не паступала.