Лайнер, які накіроўваўся ў Маямі, загарэўся падчас вылету з аэрапорта. На борце знаходзіліся 10 членаў экіпажа і 161 пасажыр. Усе яны былі эвакуіраваны. Паводле звестак СМІ, 21 чалавек пацярпеў.
І яшчэ адно надзвычайнае здарэнне ў ЗША ледзь не скончылася трагедый. У Фларыдзе ажыццявіў аварыйную пасадку грузавы самалёт амерыканскай паштовай кампаніі. У машыны падламалася шасі і загарэўся фюзеляж. Як толькі пілоты пакінулі лайнер, прагрымеў магутны выбух.













