Непагадзь у Еўропе

11 января 2016

Яшчэ нядаўна тут сустракалі самае цёплае ў гісторыі Раство, а ўжо зараз жыхары пакутуюць ад моцных снегападаў. У Чэхіі ападкі і галалёд сталі прычынай дзясяткаў ДТЗ. У сапраўдны каток ператварыўся шэраг трас ля горада Брно. Сур'ёзна ўзрасла колькасць зваротаў у бальніцы. Падобная сітуацыя і ў іншых усходнееўрапейскіх краінах, а таксама ў Расіі.

Халадней за ўсё зараз у Фінляндыі. У сярэдзіне мінулага тыдня тут быў зафіксаваны тэмпературны рэкорд - мінус 40 градусаў. На выхадных нябесная канцылярыя зноў здзівіла жыхароў краіны - 73 сантыметры ападкаў усяго за суткі.

Замярзае і Паўночная Амерыка. У Канадзе з-за халадоў трэснуў новы мост на ажыўленай магістралі. Калі збудаванне адкрыюць, пакуль невядома. Для тых, у каго не атрымалася дабрацца да пункта прызначэння з-за перакрытых трас, былі адкрытыя спецыяльныя пункты абагравання. Па словах сіноптыкаў, месцамі тэмпература паветра ў правінцыі Антарыа апускалася да мінус 30 градусаў.