Непагадзь у Бразіліі. Ліўні і апоўзні забралі жыцці 22 чалавек

4 марта 2020
Моцныя ліўні не спыняюцца ў Бразіліі. У раёне Рыа-дэ-Жанэйра яны сталі прычынай сходу апоўзняў. Паводкі змялі аўтамабілі, затапілі дзясяткі дарог і дамоў мясцовых жыхароў, нанеслі сур'ёзную шкоду інфраструктуры.

Больш за пяць тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.  У цэлым з-за дажджоў у краіне загінулі як мінімум 22 чалавекі. Дзясяткі лічацца прапаўшымі без весткі.