Непагадзь абрушылася на захад Канады

22 января 2018

Правінцыя Брытанская Калумбія і востраў Ванкувер ва ўладзе моцнага ветру. Яго парывы дасягаюць 22 метраў за секунду. З-за непагадзі каля 65 тысяч чалавек засталіся без святла. Вецер абрываў лініі электраперадачы. Зараз вядуцца працы па іх рамонце.