Непагадзь гаспадарыць на Філіпінах

13 августа 2013

На астравы абрынуўся наймагутнейшы тайфун Утор. Ужо загінулі два чалавекі. Больш як 40 лічацца прапаўшымі без вестак. У асноўным гэта рыбакі, якія выйшлі ў мора, нягледзячы на штармавое папярэджанне. Тайфун суправаджаецца моцным ветрам з парывамі да 200 кіламетраў за гадзіну і ліўнямі. Адмянілі авіярэйсы, судны не могуць выйсці з партоў. Шматлікія дарогі перакрытыя - на іх сышлі струмені камянёў і гразі. Стыхія разбурыла сотні дамоў. Дзве тысячы чалавек прыйшлося эвакуіраваць. Мясцовыя фермеры пачынаюць падлічваць страты: цыклон знішчыў амаль увесь ураджай.