Чацвярых чалавек знесла хваляй. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Порту на поўначы краіны. Вялізная хваля захапіла прахожых на марскім беразе і кінула іх на прыпаркаваныя аўтамабілі. Магутны шторм нанёс таксама шкоду шэрагу будынкаў у гэтым раёне. Вышыня хваль дасягала дзевяці метраў. Улады Партугаліі закрылі некалькі набярэжных і забаранілі рух транспарту па шэрагу прыморскіх дарог.














