Непараўнальная Сафі Ларэн выйграла працэс, які доўжыўся амаль 40 гадоў

25 октября 2013
Касацыйны суд Італіі вынес прысуд, паводле якога дэкларацыя аб прыбытках, якую падала актрыса ў 1974 годзе, з'яўляецца законнай. Тады Сафі Ларэн заяўляла аб прыбытках разам са сваім мужам, прадзюсарам Карла Понці, але не пазначыла частку атрыманага прыбытку ад сваіх фільмаў. Па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у 1982 годзе кіназорка нават правяла 17 дзён у турме ў Рыме.