Незвычайны спосаб пазбавіць вялікі партовы горад ад затораў

6 сентября 2016

Улады галандскага Ратэрдама знайшлі незвычайны спосаб пазбавіць вялікі партовы горад ад затораў. Аўтаўладальнікам, якія не выкарыстоўваюць свае машыны ў час пік, будуць плаціць па некалькі еўра за дзень. Максімальны тэрмін атрымання бонусаў - 6 месяцаў. Спецыялісты гавораць, што такі падыход значна таннейшы, чым будаўніцтва новых дарог. І праблема вырашаецца хутка, бо спатрэбяцца гады, каб стварыць новую інфраструктуру. Калі ў 50-я гады мінулага стагоддзя ў Ратэрдаме было толькі некалькі соцень машын, то зараз іх некалькі соцень тысяч.