Незвычайны спосаб для прыцягнення кліентаў

17 февраля 2015

Незвычайны спосаб для прыцягнення кліентаў у свой рэстаран прыдумаў жыхар Сеула. Лі Кванхо прываблівае наведвальнікаў авечкамі. Прычым гэтых жывёлін у яго кафэ не гатуюць, а кормяць. Частаваць парнакапытных можна ежай, купленай у рэстаране карэйца, і толькі пад наглядам персанала. Спецыяльна для авечак у кафэ абсталяваны прасторныя стойлы і вялікая абедзенная зала. Паводле слоў Лі Кванхо, напярэдадні года Авечкі - у Азіі ён наступіць ужо ў чацвер - незвычайная ўстанова карыстаецца вялізнай папулярнасцю.