Незвычайны падарунак да юбілею Джэкі Чану

16 апреля 2014
На 60-годдзе акцёру падарылі яго ўласны партрэт, сабраны з палачак для яды. На стварэнне шэдэўра малазійскай мастачцы Хонг Йі спатрэбілася 64 тысячы традыцыйных усходнеазіяцкіх сталовых прыбораў. Хонг вядомая сваімі працамі з нестандартных матэрыялаў. Да прыкладу, шкарпэтак. А яе праект 31 дзень творчасці з ежай складаўся з серыі карцін, зробленых на талерках з прадуктамі харчавання.