Незвычайнае падарожжа здзейсніў аматар экстрэмальных забавак з Вялікабрытаніі

26 октября 2017

25 кіламетраў у небе над ПАР на крэсле, прывязаным да сотні разнаколерных паветраных шароў. Незвычайнае падарожжа здзейсніў аматар экстрэмальных забавак з Вялікабрытаніі 38-гадовы Томас Морган. Ён правёў у паветры на вышыні каля двух з паловай кіламетраў у агульнай складанасці больш за дзве гадзіны. Планаваў палётаць яшчэ, але яму паведамілі па рацыі, што насоўваецца моцны вецер. Таму экстрэмалу прыйшлося тэрмінова спускацца з нябёсаў на зямлю.