Установа носіць назву Чароўны туалет. Тэматыка ўнутранага ўбрання цалкам адпавядае назве. Замест крэслаў гасцям установы прапаноўваецца сядзець на ўнітазе. Стравы таксама падаюцца не ў звычайных талерках, а ў посудзе ў выглядзе бідэ або ўнітазаў. Пакуль невядома, ці будзе гэта чароўнае кафэ папулярным, аднак яго скандальная тэматыка ўжо зараз прыцягнула ўвагу грамадскасці.














