Незвычайнае ДТЗ у амерыканскім штаце Пенсільванія

16 мая 2013

Незвычайнае ДТЗ у амерыканскім штаце Пенсільванія аказалася ў кадры камеры відэаназірання гарадскога аўтобуса. Алень, які перабягаў дарогу  перад шматтоннай машынай,  літаральна ўляцеў у лабавое  шкло аўтобуса, але пры гэтым, здаецца,  толькі спалохаўся. Самае дзіўнае, што пасля ўсяго гэтага  вадзіцель   нават не прытармазіў. А алень відавочна нерваваўся падчас паездкі ў грамадскім транспарце. Безбілетнага  пасажыра вадзіцель  высадзіў толькі на прыпынку. Пасля чаго паехаў рамантаваць машыну.