Незвычайная нейрахірургічная аперацыя прайшла ў ЗША

25 мая 2013

Суправаджалася хірургічнае ўмяшанне ігрой самога пацыента на гітары. У якасці пацыента выступіў 39-гадовы Брэд Картэр - лос-анджэлескі акцёр, музыкант і комік, які пакутуе ад трэмару з 2006 года, з-за чаго пазбавіўся магчымасці выступаць перад публікай. Картэра папрасілі для ўзмацнення эффекту іграць  на гітары, што ён і зрабіў. Умяшанне  прадугледжвае імплантацыю ў галаўны мозг электродаў для стымуляцыі яго глыбінных структур. Працэдура праводзіцца для аблягчэння сімптомаў паркінсанізму.