Неабходна знайсці новыя шляхі палітычнага рашэння сітуацыі ў Сірыі

25 апреля 2018

Міжнароднай супольнасці неабходна знайсці новыя шляхі, каб дасягнуць палітычнага рашэння сітуацыі ў Сірыі. Аб гэтым у відэазвароце да ўдзельнікаў донарскай канферэнцыі па Сірыі ў Бруселі заявіў Генеральны сакратар ААН. "Не існуе ваеннага рашэння канфлікту, рашэнне павінна быць палітычным", - падкрэсліў Антоніу Гутэрыш. Ён адзначыў, што больш як 13 мільёнаў сірыйцаў сёння жывуць у адчайных умовах. Больш як 6 мільёнаў і зусім пакінулі краіну і не ведаюць, калі вернуцца дахаты. Донарская канферэнцыя стартавала напярэдадні. У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі больш як 85 краін і арганізацый. Мэта - збор сродкаў для дапамогі жыхарам Сірыі і бежанцам.