Жыхары Германіі супраць таго, каб Польшча заставалася ў Еўрасаюзе. Такія каментарыі пакідаюць карыстальнікі сайта папулярнага нямецкага выдання "Шпігель". Часопіс апублікаваў матэрыял аб спрэчцы паміж Варшавай і Бруселем.
Чытачы рэзка раскрытыкавалі рашэнне афіцыйнай Польшчы, прапанавалі ёй выйсці з арганізацыі, а ў першую чаргу, заклікалі Еўрасаюз зрэзаць субсідыі Варшаве. Каментатары паказваюць, што Польшча - адна з краін, якія больш за ўсё выйграваюць ад ЕС, і ў той жа час, адзін з самых злосных парушальнікаў спакою. У адносінах Варшавы і Бруселя таксама няяснай застаецца сітуацыя з работай шахты "Тураў". Раней суд Еўрасаюза ў Люксембургу вынес рашэнне аб спыненні здабычы па экалагічных меркаваннях і штрафам па 500 тысяч еўра за кожны дзень працы забою. Аднак Польшча яго праігнаравала. Ва ўрадзе краіны паведамілі, што не збіраюцца закрываць "Тураў", бо гэта паставіць пад пагрозу стабільнасць польскай энергасістэмы.













