Нямецкі Гамбург лічыць страты

23 декабря 2013

Нямецкі Гамбург лічыць страты ад вулічнай дэмакратыі ў дзеянні. Вынікі суботніх беспарадкаў: паводле апошніх звестак, падчас сутыкненняў з левымі радыкаламі пацярпелі 120 паліцэйскіх. Сума матэрыяльнай шкоды дагэтуль невядомая. Падставай для незадаволенасці анархістаў сталі планы гарадскіх улад закрыць традыцыйнае месца збору левых экстрэмістаў - культурны цэнтр Рота Флора. Ён размяшчаецца ў аварыйным будынку, пабудаваным у 19-м стагоддзі. На вуліцы Гамбурга выйшлі больш як 7 тысяч агрэсіўна настроеных маладых людзей - меркавана, членаў антыглабалісцкай арганізацыі Чорны блок. Яны закідалі праваахоўнікаў камянямі і пустымі бутэлькамі. Натоўп не спыніла нават выкарыстанне спецсродкаў - вадамётаў і слёзатачывага газу. Дэманстранты падпальвалі машыны, смеццевыя бакі, разграмілі офіс Сацыял-дэмакратычнай партыі і на некалькі гадзін паралізавалі рух цягнікоў. 120 чалавек былі затрыманыя.