Нямецкія лібералы адмовіліся ўвайсці ў "Ямайку"

20 ноября 2017

Свабодная дэмакратычная партыя Германіі выйшла з перамоў аб фарміраванні парламенцкай кааліцыі з партыяй канцлера і зялёнымі. Ангела Меркель выказала шкадаванне ў сувязі з няўдачай на перамовах аб стварэнні ўрадавай кааліцыі ў ФРГ.

Дыскусія пра магчымасць фарміравання ўрадавай кааліцыі працягвалася больш за 12 гадзін. Важным пытаннем на перамовах стала міграцыя: рознагалоссі з лібераламі тут былі невялікімі, але і з зялёнымі можна было знайсці кампраміс. Рашэнне Свабоднай дэмакратычнай партыі пра выхад вымусіць Меркель фарміраваць урад меншасці, альбо ў Германіі адбудуцца новыя выбары.