Нямецкая паліцыя ўсталявала ахоўныя каменныя бар'еры перад Кёльнскім саборам

24 августа 2017
Такое рашэнне прынялі нямецкія ўлады пасля тэрактаў, якія адбыліся раней (у тым ліку пасля паведамленняў аб планаванні ўзрыву сабора Святога Сямейства ў іспанскай Барселоне). Такога роду бар'еры ўяўляюць сабой часткі вежаў сабора, знятыя падчас рэканструкцый. Яны захоўваліся ў майстэрнях будынка. Дарэчы, гатычны сабор Кёльна ўваходзіць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Штогод яго наведваюць 20 тысяч чалавек.