Нямецкая паліцыя арыштавала баевіка, які рыхтаваў тэракт у аэрапорце горада Хемніц

10 октября 2016

Джабер аль-Бакр затрыманы раніцай у Лейпцыгу. Выхадзец з Сірыі прыбыў у ФРГ у лютым і атрымаў статус бежанца. Ісламіст доўгі час знаходзіўся ў цэнтры ўвагі спецслужбаў Германіі, Штатаў і Францыі. Як толькі аль-Бакр набыў асаблівы клей для вырабу ўзрыўчаткі, улады пачалі маштабную спецаперцыю.