Нямецкая авіякампанія Air Berlin у аўторак адмяніла каля 100 рэйсаў

13 сентября 2017

Нямецкая авіякампанія Air Berlin, якая раней абвясціла аб неплацежаздольнасці, у аўторак адмяніла каля 100 рэйсаў. Гэта прывяло да хаосу ў аэрапортах Берліна, Дзюсельдорфа, Гамбурга і Кёльна. Ад пілотаў паступіла 200 паведамленняў аб хваробе. Гэта незвычайна шмат для кампаніі, у якой працуюць паўтары тысячы пілотаў. Нямецкія СМІ адзначаюць, што рэйсы насамрэч былі скасаваныя з-за бунту супрацоўнікаў, якія асцерагаюцца скарачэння з-за неплацежаздольнасці кампаніі. Тым часам прадстаўнік іншай авіякампаніі - Eurowings, якая арандуе 33 самалёты ў Air Berlin, паведаміў аб чаканых затрымках рэйсаў.