Неадкладнага ўмяшання патрабуе сітуацыя вакол Галанскіх вышынь

27 марта 2019

Сірыя запрасіла  склікаць экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі  ААН. Да такога рашэння  ўлады арабскай краіны  вымусіла прызнанне Вашынгтонам спрэчнай тэрыторыі  за Ізраілем. Адпаведную дэкларацыю  Дональд Трамп падпісаў у прысутнасці Біньяміна Нетаньяху ў панядзелак. Супраць такіх аднабаковых дзеянняў  выказаліся Сірыя і шэраг краін арабскага і ісламскага свету, а таксама  Расія, ключавыя еўрапейскія дзяржавы і амерыканскія саюзнікі, уключаючы Германію і Францыю.