Нелегальны мігрант з нажом напаў на паліцэйскіх у Бельгіі

8 сентября 2016

Інцыдэнт адбыўся каля аднаго з паркаў у Маленбеку - раёне Бруселя. Мужчына з халоднай зброяй у руках пачаў наносіць удары па двух праваахоўніках. Вартавыя парадку не пацярпелі, іх выратавалі бронекамізэлькі. Злачынца затрыманы. Ім апынуўся выхадзец з Марока, які нелегальна пражывае ў Бельгіі.