Нелегальныя мігранты заблакавалі адзін з тэрміналаў у найбуйнейшым аэрапорце Францыі

20 мая 2019

У найбуйнейшым аэрапорце Францыі - Парыж - Шарль-дэ-Голь - больш  чым 500 нелегальных мігрантаў заблакавалі адзін з тэрміналаў. Дэманстранты называлі сябе "чорнымі камізэлькамі"  па аналогіі з "жоўтымі". Яны патрабавалі ад урада палітычнага сховішча ўсім, хто  жадае, а ад кіраўніцтва кампаніі Air France - спыніць садзейнічанне дэпартацыі. Дэманстрацыя скончылася без сутыкненняў, аднак удзельнікі мітынгу папярэдзілі, што прадоўжаць барацьбу.