Нелегал спрабаваў патрапіць у Вялікабрытанію ў чамадане сябра

7 июля 2016

У Швейцарыі разбіраюцца з нелегалам, які спрабаваў патрапіць у Вялікабрытанію ў чамадане свайго сябра. Саўдзельнікі селі на цягнік у Мілане. І іх план амаль спрацаваў, але высокі мужчына, які цудам змясціўся ў чамадан, застагнаў праз 45 хвілін пасля адпраўлення. Ён не вытрымаў пакут і болі. Пасажыры цягніка пачулі гукі і паднялі трывогу. Паліцэйскія нават знялі момант вызвалення на відэа.