У гэтыя хвіліны ў лос-анджэлескім тэатры Долбі праходзіць 86-я цырымонія ўручэння прэмій Амерыканскай кінаакадэміі Оскар. Некаторыя статуэткі ўжо знайшлі сваіх гаспадароў.
Джарэд Лета названы лепшым акцёрам другога плана за ролю ў Даласкім клубе пакупнікоў. Оскара ў аналагічнай жаночай намінацыі атрымала актрыса Люпіта Ніёнга, якая сыграла ў стужцы 12 гадоў рабства. Вялікая прыгажосць Паола Сарэнціна стала лепшай карцінай на замежнай мове. А Гравітацыя Альфонса Куарона атрымала адразу тры Оскары: за лепшыя візуальныя эфекты, гук і гукавы мантаж. Гуманітарная ж узнагарода імя Джына Хершалта дасталася Анджэліне Джалі за яе заслугі ў дабрачыннасці.














