Пакуль яе лічаць асноўнай. На месцы трагедыі працягваюцца выратавальныя працы. З-пад завалаў ужо атрымалася выцягнуць чацвярых выжыўшых і аднаго загінуўшага. Літаральна некалькі гадзін назад выбух газу ў жылым доме разбурыў цэлы пад'езд пяціпавярховага дома. У 10-ці кватэрах пражывала 40 чалавек. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ трое, сярод іх адно дзіця. Цалкам разбурана пяць кватэр, яшчэ 20 пацярпелі часткова. Ёсць рызыка абвальвання суседніх пад'ездаў. Іх жыхары эвакуіраваныя. На месца рыхтуюцца вылецець два верталёты МНС са спецыяльным медабсталяваннем.













