Нафтавая платформа ў Каспійскім моры працягвае палаць

8 декабря 2015

Нафтавая платформа "Гюнешлі" ў Каспійскім моры працягвае палаць чацвёртыя суткі запар. З агнём змагаюцца сем суднаў. Сёння да іх далучыцца яшчэ адзін карабель. Дагэтуль ідуць пошукі прапаўшых нафтавікоў. Верталёты, судны МНС, пагранслужбы і вадалазы даследуюць месца здарэння. Да гэтага моманту выяўленыя 7 цел, яшчэ 23 чалавекі лічацца прапаўшымі без вестак. Нагадаем, напярэдадні Азербайджан звярнуўся да каспійскіх краін па дапамогу ў пошуку цел загінуўшых. Моцная плынь магла панесці іх у тэрытарыяльныя воды Казахстана, Туркменістана, Расіі і Ірана. Пажар на марской нафтаздабываючай платформе адбыўся ў мінулую пятніцу пасля абрыву газавай лініі з-за шторму ў Каспійскім моры.