Напярэдадні ў Лондане кошт чорнага золата маркі "Брэнт" апусціўся ніжэй за 47 долараў за бараль, страціўшы падчас таргоў амаль 3 працэнты. Сярод асноўных прычын - рэзкае павелічэнне здабычы сланцавай нафты ў ЗША, а таксама нявызначанасць, якое рашэнне па стаўках прыме амерыканская ФРС, а яно чакаецца ўжо на гэтым тыдні. Уплывае на кошт чорнага золата і АПЕК. Напрыклад, напярэдадні эксперты арганізацыі панізілі прагноз на 2016 год па сусветным попыце на нафту на 50 тысяч бараляў за суткі.
Нафта зноў таннее
15 сентября 2015













