Нафта маркі Brent паднялася вышэй за адзнаку 46 долараў за барэль

21 апреля 2016

Нафта маркі Brent упершыню з канца лістапада паднялася вышэй за адзнаку 46 долараў за барэль. Росту цэн спрыяла амерыканская статыстыка. Запасы волкай нафты ў ЗША аказалася ніжэйшымі, чым прагназавалі эксперты. Акрамя таго, на настроі брокераў паўплывалі чуткі аб чарговай сустрэчы вытворцаў паліва для замарожвання ўзроўню здабычы.