Нефармальны саміт. Лідары СНД збяруцца ў Санкт-Пецярбургу

3 Снежня 2019
Прэзідэнт Расіі прапанаваў лідарам СНД у канцы снежня сабрацца ў Санкт-Пецярбургу. 

Пра гэта паведаміў журналістам выканаўчы сакратар Сяргей Лебедзеў

На яго думку, такі фармат працы ўмацуе і палітычнае, і эканамічнае ўзаемадзеянне краін Садружнасці. А нефармальны статус сам па сабе дазволіць абмеркаваць самае шырокае кола пытанняў, у тым ліку самыя вострыя. Загадзя парадак дня такога мерапрыемства не рыхтуецца, але гэта не перашкаджае такім сустрэчам быць хедлайнерамі інфармацыйнай прасторы на працягу некалькіх дзён.

Сяргей Лебедзеў, Выканаўчы сакратар СНД: "Прэзідэнт Расіі прапанаваў лідарам краін СНД сабрацца яшчэ раз няпланава 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Падрыхтоўка гэтай нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД зараз ідзе. Спадзяёмся, што яна таксама паслужыць умацаванню не толькі асабістых кантактаў, але і агульнага палітычнага, і эканамічнага ўзаемадзеяння нашых краін".

На думку Сяргея Лебедзева, год для Садружнасці заканчваецца вынікова

Нягледзячы на адсутнасць актыўнага ўдзельніка - Украіны, органы СНД працягваюць эфектыўна працаваць. Наступным пунктам адліку для арганізацыі стане саміт у Алматы. На 3 красавіка запланаваны Савет міністраў замежных спраў Садружнасці.