Дзясяткі лепшых куцюр'е прывезлі ў Пекін свае новыя калекцыі. Па традыцыі паказы ў асноўным праходзяць у самых раскошных гасцініцах. Вось ужо некалькі гадоў пекінскія тыдні ад куцюр пачынаюцца з шоу, якое наладжваюць выпускнікі сталічнага інстытута мадэльераў-тэхнолагаў. Іх калекцыі адзення, вядома, пакуль не могуць канкурыраваць з працамі прызнаных мэтраў, але штораз гэта адкрыццё. Сёлета эксперты, якія пабывалі на першых паказах, высока ацанілі смелае змяшэнне стыляў, арыгінальны выбар тканіны і карпатлівы падбор аксесуараў.














