У Мілане за першыя тры дні Тыдня моды свае новыя калекцыі вясна-лета прадэманстравалі такія брэнды, як Gucci, Prada, Moschino, Armani і Fendi. Карл Лагерфельд у сваёй новай калекцыі з аднаго боку раскідаў па сукенках архідэі, а з другога размясціў іх у геаметрычным парадку. У выбары колеравай гамы ён быў салідарны з Армані - усе адценні сіняга і белага склалі базу калекцыі, чорны толькі падкрэсліў дэталі. Ну, а галоўным элементам у калекцыі ад Prada сталі паліто. На суд гледачоў прапанавалі цэлую серыю лаканічных рэтра-паліто, якія нагадваюць кансерватыўную ўніформу.














