Усё-такі высветлілі… Нідэрландскія ратавальнікі расказалі, што гарыць на заводзе кампаніі Shell недалёка ад Ратэрдама. На вытворчасці пасля некалькіх выбухаў адбыўся выкід этылбензолу. Гэтае рэчыва можа выклікаць у чалавека алергічную рэакцыю. Мясцовых жыхароў просяць шчыльна зачыніць дзверы і вокны і адключыць вентыляцыю. Нагадаем, выбухі на заводзе ля Ратэрдама прагрымелі некалькі гадзін таму, затым пачаўся моцны пажар. Зараз тушэнне полымя працягваецца. Ёсць пацярпелыя.














