Два чалавекі загінулі і больш за 30 пацярпелі. Галаўны вагон састава з Нью-Ёрка сутыкнуўся з эскаватарам, які працаваў на пуцях. Мяркуючы па ўсім, загінулі двое рабочых. Яны абслугоўвалі машыну і не паспелі пакінуць пуці. Чыгуначнае паведамленне паміж Нью-Ёркам і Філадэльфіяй зараз часова прыпынена. Паліцыя высвятляе, як будаўнічая тэхніка магла апынуцца на пуцях.













