Небаскроб за 19 дзён

30 апреля 2015

Адна з кітайскіх будаўнічых кампаній узвяла ў цэнтральным раёне краіны 57-павярховы гмах за рэкордныя срокі. Прамавугольная канструкцыя са сталі і шкла з'явілася ў акрузе Чанша правінцыі Хунань. Падчас будаўніцтва рабочыя выкарыстоўвалі модульны метад. Гэта дазволіла ім будаваць 3 паверхі за суткі. Зараз будаўнікі плануюць узвесці ў гэтай жа правінцыі за 3 месяцы самы высокі ў свеце небаскроб Скай-Сіці. У ім будзе 220 паверхаў, а вышыня будынка складзе каля 838 метраў.